Вільгельм Кубэ: сапраўднае аблічча(Ч.3-я).

У трэцяй,  заключнай частцы свайго аповяду пра Генеральнага Камісара Беларусі часоў другой сусветнай вайны(1941-1943гг.) Вільгельма Кубэ майго чытача чакаюць цікавыя факты і, магчыма, нечаканыя для некаторых мае ўласныя высновы.  


Пастарайцеся ўважліва прачытаць досыць доўгі тэкст да канца. А я ў сваю чаргу паспрабую лагічна, зыходзячы з вядомых мне фактаў і сведчанняў Антона Шукелойца данесці тое, што мне вядома адносна  стаўлення Кубэ да габрэйскага пытання.


А таксама распавяду пра некаторыя цікавыя акалічнасці спецаперацыі па ліквідацыі Вільгельма Кубэ.


Але перш чым распавесці пра эвалюцыю поглядаў Кубэ ў адносінах  да габрэяў і, ўвогуле, да габрэйскага пытання, лічу неабходным нагадаць пра некаторыя факты з яго біяграфіі.


Вільгельм Кубэ: факты з біяграфіі.



Пасля сканчэння ў Сілезіі(Германія) гуманітарнай гімназіі, а потым і Берлінскага ўніверсітэта Вільгельм Кубэ напярэданні Першай сусветнай вайны ў 1912годзе пачаў сваю журналісцкую кар'еру ў двух кансерватыўных выданнях(газетах) Германіі. У адным з іх ён быў рэдактарам, а ў другім -- вядучым журналістам.


Пасля паразы Германіі ў Першай сусветнай вайне(1918г.) Кубэ актыўна далучыўся да палітычнай дзейнасці. Так, у прыватнасці, ён займаў пасаду Генеральнага сакратара Сілезкага аддзелу Касерватыўнай партыі Германіі.  З'яўляючыся прыхільнікам ідэй Отта фон Бісмарка, Кубэ заснаваў суполкі "Саюз Бісмарка" і "Бісмарк-югенд".

Вільгельм Кубэ адначасова з'яўляўся і рэлігійным хрысціянскім актывістам, бо яшчэ са студэнцкай лавы ў Берлінскім універсітэце паглыблена вывучаў біблію і звязаныя з хрысціянствам пытанні. У рэлігійным пытанні Кубэ прытрымліваўся ідэяў рэфармацыі хрысціянства паводле запаветаў Марціна Лютэра.


Вільгельм Кубэ заснаваў адну з першых  ў Германіі лютэранскую хрысціянскую  суполку  культурна-асветніцкага і палітычнага зместу пад назовам "Нямецкія хрысціяне".  Гэтую арганізацыю можна па праву лічыць тым вытокам і тым ручаём, з якога  паўстала сучасная нямецкая хрысціянская дэмакратыя.

Дый, у пэўным сэнсе, і Беларуская хрысціянская дэмакратыя таксама. І, на мой погляд, Паўлу Севярынцу варта было б аб гэтым факце хаця б узгадаць у сваёй кнізе.

У чарговы раз падкрэслю: без усёй дзейнасці Вільгельма Кубэ на пасадзе Генеральнага Камісара Беларусі ў 1941-1943гг. сёння весці гаворку пра існаванне Беларусі як дзяржавы было б увогуле немагчыма.


Пасля прыходу да ўлады Адольфа Гітлера дзеля далейшага кар'ернага росту Вільгельм Кубэ далучыўся да Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі(НСДАП). І нават уступіў у СС(білет №114771).


Але даволі хутка, у 1936 годзе Вільгельм Кубэ быў выключаны з СС, а таксама  пазбаўлены ўсіх партыйных пасадаў. І ўсё  быццам бы з-за напісанай ім ананімкі з выкрываннем габрэйскіх сувязяў і каранёў Вальтэра Буха.

А насамрэч -- з-за глыбокага расчаравання і ідэйнага канфлікту, звязанага з габрэйскім пытаннем. Канфлікт з адным з кіраўнікоў НСДАП, галоўным суддзёй партыі і галоўным змагаром з усімі "юдамі"(габрэямі)  Вальтэрам Бухам мог вельмі дорага абысціся Вільгельму Кубэ.


Але яму пашанцавала.  У 1936-м ад канчатковай расправы Вільгельма Кубэ ўратаваў Адольф Гітлер.


Да самага свайго прызначэння на пасаду Генеральнага Камісара Беларусі ў 1941-м Вільгельм Кубэ заставаўся фактычна беспрацоўным журналістам-фрылансэрам і шэраговым дэпутатам Бундэстагу ад НСДАП, куды быў абраны ў 1938-м па "спісу фюрэра".  


Як ужо згадвалася, Гітлер яшчэ з часоў Першай сусветнай вайны быў абавязаны фактычна сваім жыццём і свабодай  маладому журналісту і хрысціянскаму актывісту Вільгельму Кубэ.


Як і многія прадстаўнікі нямецкай інтэлігенцыі 30-х гадоў ХХ стагоддзя, Вільгельм Кубэ балюча ўспрымаў і адчуваў несправядлівасць Версальскіх пагадненняў, якія прыніжалі Нямецкую дзяржаву і нямецкую нацыю. Таму, наслухаўшыся палымяных прамоваў Адольфа Гітлера, амаль усё насельніцтва Германіі праніклася ідэямі рэваншу і аднаўлення велічы Германіі ў яе  геапалітычным супрацьстаянні з Брытаніяй і Францыяй.


А як чалавек-інтэлектуал з умеранна рэлігійным светапоглядам на жыццё, Вільгельм Кубэ, вядома, спрабаваў у першыя гады гітлераўскага кіравання шукаць самастойна адказы на складаныя і  незразумелыя пытанні. Галоўным з якіх было такое: "Хто вінаваты ў тым, што Германія апынулася ў прыніжаным стане?"


І шмат у чым дзякуючы палымяным прамовам фюрэра Адольфа Гітлера, Кубэ знайшоў вельмі просты адказ на яго: ва ўсім вінаватыя габрэі!


Яны, габрэі, маўляў, згодна той жа бібліі, раней прадалі самога бога Ісуса Хрыста за "трыццаць срэбнікаў".  Ну а потым, праз стагоддзі, і ўсю Германію і арыйскія нацыі прынізілі.


Па гэтай прычыне некаторы час( 1934-1936гг.) Вільгельм Кубэ быў перакананым антысемітам і ледзь  не ідэолагам  антысемітызму ў НСДАП.


Але як разумны і адукаваны чалавек, інтэлектуал, Кубэ хутка зразумеў памылковасць сваіх поглядаў.  Бо ў наяўнасці пабачыў жорсткі беспрычынны пераслед, які чынілі гітлераўскія улады  ў адносінах да ўсіх без выключэння габрэяў. А сярод іх  выявілася шмат  сяброў Вільгельма Кубэ -- герояў Першай сусветнай вайны, кавалераў усіх крыжоў і дзяржаўных ўзнагародаў Германіі.

Недзе пасля 1936 году Вільгельм Кубэ рэзка мяняе свае погляды на габрэйскае пытанне ў адваротны бок. І ўжо ўсяляк дапамагае ратаваць габрэяў, наколькі гэта было магчыма у тых ўмовах.


І адначасова спрабуе выкрываць тых дзеячоў НСДАП, хто стаяў на чале арганізацыі габрэйскіх пагромаў. Такая вось кароткая перадгісторыя  ідэйнага канфлікту Вільгельма Кубэ  з вельмі уплывовымі палітыкамі ў кіраўніцтве НСДАП і Трэцяга рэйха Вальтэрам Бухам, Марцінам Борманам і Генрыхам Гімлерам.

Адносіны да габрэяў.


Адразу зазначу, што менскае габрэйскае гета дзякуючы прагабрэйскай палітыцы Кубэ непамерна разраслося і сталася (разам з львоўскім ва Украіне) найбуйнейшым  у Еўропе. Яно было знішчана ў хуткім часе пасля забойства Кубэ.

Усе два гады сваёй працы на пасадзе Генеральнага камісара Беларусі ў Вільгельма Кубэ ўзнікалі сур'ёзныя супярэчнасці па габрэйскаму пытанню з органамі СС і СД, якія фактычна яму не падпарадкоўваліся.


Органы бяспекі Трэцяга Рэйга(СС і СД) праводзілі спецаперацыі па знішчэнню габрэяў у рамках праводзімай палітыкі па канчатковаму вырашэнню габрэйскага пытання. Вільгельм Кубэ як мог гэтаму супрацьстаяў.


Грамадзянская адміністрацыя Беларусі на чале  з Кубэ,  апраўдваючы  перад кіраўніцтвам Трэцяга рэйха такое стаўленне да габрэяў,  усяляк спасылалася на недахоп працоўных рэсурсаў. А асабіста Кубэ ў сваіх лістах і данясеннях у Берлін на імя  рэйхсміністра Розенберга указваў яшчэ і на тое, што такія антыгабрэйскія дзеянні нямецкай улады наносяць ня толькі істотны ўрон эканоміцы Генеральнага Камісарыяту Вайсрутэніі(Беларусі), але й  таксама  падрываюць народны давер да нямецкай улады з боку карэннага арыйскага насельніцтва -- беларусаў.


За такое дзіўнае стаўленне да габрэяў за Вільгельмам Кубэ ў асяроддзі СС і часткі вайсковага камандавання Вермахта замацавалася мянушка "юдафіл" -- любімчык габрэяў.  


Шэф менскага Гестапа Курт фон Готберг разам з Генрыхам Гімлерам ды іншымі кіраўнікамі Трэцяга  рэйха з нецярпеннем чакалі таго моманту, калі ім усё ж удасца, нарэшце, пераканаць фюрэра Адольфа Гітлера ў тым, што Кубэ, маўляў,  "нікчэмны адміністратар-юдафіл".  Пасля чаго адправіць Кубэ  разам з яго памочнікам Янэцке на працу ў канцлагер у якасці ахоўнікаў.



Карныя спецаперацыі Курта фон Готберга.



Менскае СС разам з паліцыяй СД, нягледзячы на забарону габрэйскіх пагромаў з боку цывільных уладаў  Вільгельма Кубэ, тым не менш  самастойна праводзіла перыядычныя чысткі ў менскім габрэйскім гета. Бо мела асаблівы статус і, фактычна,  падпарадкоўвалася ведамству Генрыха Гімлера.


Дазвол на больш-менш маштабныя габрэйскія чысткі з  "санітарных ды іншых меркаванняў" (у менскім гета з-за яго перанаселенасці часта панаваў тыф ды іншыя інфекцыі)  кіраўніцтва менскага СС  на чале з фон Готбергам атрымлівала непасрэдна з Берліну.  


Але маштабныя габрэйскія пагромы СС праводзіла ў Менску толькі пасля атрымання ўказання з Берліну. І толькі на 1-е мая і на 7 лістапада --гадавіны бальшавісцкіх святаў.


У адрозненне ад фон Готберга, які прытрымліваўся  канцэпцыі "фізічнай утылізацыі заразных габрэяў", Вільгельм Кубэ даў дазвол  бургамістру Менска Вацлаву Іваноўскаму на стварэнне ў гета двух інфекцыйных бальніцаў, у якіх працавалі лепшыя габрэйскія дактатры.  


Да таго ж ў мэтах прадухілення эпідэмій у Менску   Кубэ дамогся таго, каб з Германіі ў гэтыя бальніцы пастаўляліся неабходныя медыцынскія прэпараты. Гучыць амаль неверагодна, але ж сапраўды так было.
 

З-за прагабрэйскай палітыкі адміністрацыі Вільгельма Кубэ колькасць габрэяў у менскім гета ў 1943-м пераўзыйшла ўсе магчымыя паказнікі, характэрныя для еўрапейскіх гарадоў. Вільгельм Кубэ з 1943г. ужо не даваў дазволу на прыём і пасяленне ў Менск новых партый габрэяў з Еўропы.  Іх ужо не было дзе размяшчаць: яны шчыльна туліліся не толькі ў сутарэннях(падвалах) дамоў, але й на гарышчах, прыбудовах і іншых гаспадарчых памяшканнях. Зімой з-за амаль пастаяннай адсутнасці ацяплення і электрычнасці ў дамах  менскага гета многія з габрэяў ледзь выжывалі ці проста замярзалі ўначы.  


Варта адзначыць, што ў 1943-м  чыгуначныя саставы з еўрапейскімі габрэямі, прадназначаныя для менскага гета, часта перанакіроўваліся прама ў Аўшвіц-Біркенаў(Асвенцым)...


Пра адну з прычын ігнаравання Халакосту.


Колісь, шмат гадоў таму адзін з маіх знаёмых габрэяў, даведаўшыся праўду пра  Вільгельма Кубэ, выказаў думку аб неабходнасці ўсталявання ў цэнтры Іерусаліму і Тэль-Авіву помнікаў Оскару Шындлеру і Вільгельму Кубэ  як ратавальнікам габрэйскай нацыі ва ўмовах нацызму.


Але, на жаль, у гэтым накірунку ўрадам Ізраіля так нічога і не зроблена й дагэтуль. І сённяшняе насельніцтва Ізраіля, як паказала праведзенае ў 1916 годзе  сацыялагічнае апытанне, ў пераважнай сваёй большасці нават  не ведае, хто такі Оскар Шындлер і дзе ён пахаваны.


І гэта нягледзячы на наяўнасць Інтэрнэту, шырокі паказ кінастужкі знакамітага рэжысёра  Стывена  Спілберга "Спіс Шындлера".  

Што ж тады казаць пра Вільгельма Кубэ, імя  якога  й дагэтуль амаль выкінута з гісторыі...


Дык і ці варта сёння здзіўляцца з'яўленню заяваў некаторых еўрапейскіх палітыкаў, якія амаль адкрыта адмаўляюць Халакост?


Міна як наканаванне лёсу.


У чэрвені 1943г. Вільгельм Кубэ даслаў чарговае данясенне ў Берлін на імя рэйхсміністра Розенберга з нагоды чарговага габрэйскага пагрому ў Менскім гета. У суправаджальнай цыдулцы Кубэ адзначаў, што лічыць такія дзеянні СС і СД, якія заканчваюцца массавым растрэлам габрэяў, бессэнсоўнымі і шкоднымі.


У сваю чаргу фон Готберг таксама пісаў дакладныя ў рэйхканцылярыю аб "ганебных учынках і паводзінах Кубэ", у якіх канстатаваў, што адміністрацыя Кубэ парвала ўсялякае супрапцоўніцтва з СС, што Кубэ -- нікудышні адміністратар і г.д.


Калі з гэтымі данясеннямі фон Готберга азнаёміўся шэф Гестапа Генрых Гімлер, ён накіраваў па інстанцыі паперы рэйхсміністру Альфрэду Розенбергу.  Розенберг, у сваю чаргу, накіраваў у Менск свайго прадстаўніка Альфрэда Мейера, каб "сур'ёзна папярэдзіць Кубэ".


Так ці інакш, але ў гісторыі сталася так, што лёс супрацьстаяння кіраўніка грамадзянскай адміністрацыі Беларусі(1941-1943гг.) Вільгельма Кубэ  і яго падступнага суперніка -- СС і Гестапа, у рэшце рэшт, вырашыла міна.



Цукеркі ад Кубэ.


Савецкая і пост-савецкая прапаганда стварыла шэраг мастацкіх і "дакументальных"  фільмаў,  прысвечаных асобе Вільгельма Кубэ. Сярод іх варта адзначыць такія, як "Часы остановились в полночь"(1958г.) і  тэлесерыял  "Охота на гаулятера"(2012г.).


Не буду спыняцца на цалкам прапагандыскіх і  прыдуманых сюжэтах  узгаданых фільмаў. Але раю ўсім паслухаць у фільме "Часы остановились в полночь" цудоўны беларускі раманс пра каханне  "Не магу я знайсці тое слова" (верш Адама Русака, музыка Ісака Любана). Раманс вельмі меладычны, за душу кранае.

Ну а што тычыцца ўласна зместу і сюжэту фільмаў пра Кубэ, дык мушу коратка адзначыць, што ў іх амаль  нічога не адлюстравана   з таго, што мела месца ў гісторыі.


Асабліва недарэчным, напрыклад, выглядае сюжэт з цукеркамі, якія Вільгельм Кубэ ў першым з узгаданых кіно раздае дзецям напярэданні іх растрэлу. Супраць устаўкі гэткай кінасцэны з цукеркамі выступілі нават некаторыя дзеячы з рэжысёрскай групы "Беларусьфільма".  Але ў Маскве настаялі на тым, каб такі эпізод у фільме быў.


Што ж датычыць шматлікіх дакументальна-прапагандысціх фільмаў, прысвечаных асобе Вільгельма Кубэ, дык у іх распавядаецца суцэльная лухта. Агідна слухаць, напрыклад, як гісторыкі ад КДБ/ФСБ і Мінабароны РФ распавядаюць пра тое, якім " фашыстам і палачом" быў Кубэ, і як цудоўна яму адпомсцілі "простыя беларускія жанчыны-падпольшчыцы", г.зн. "сам беларускі народ".


У рэальнасці  ж  Алена Мазанік, ня кажучы ўжо пра двух іншых жанчын, Марыю Осіпаву і Надзею Траян, мелі хіба што толькі ўскоснае дачыненне да забойства Вільгельма Кубэ.




Забойства Вільгельма Кубэ.



У рускай Вікіпедыі на старонцы, прысвечанай Алене Мазанік, акрамя  апісання  яе "подзвіга", пазначана наступнае, цытую:

"...уничтожение Кубе планировалось и другими группами советской разведки. После успешно проведённой операции ряд руководителей этих групп, не успев получить достоверные сведения, отправил в Москву отчёты, сообщавшие об успехе. Так, командир спецгруппы при Центральном и Белорусском штабе партизанского движения майор Степан Иванович Казанцев сообщил, что Кубе погиб от мины, заложенной под матрац его кровати узником минского гетто Львом Либерманом, работавшим в квартире Кубе чернорабочим. Также ошибочные сведения были указаны командиром оперативной группы «Мстители» НКГБ БССР С. В. Юриным: по его словам, Елена Мазаник, уничтожившая Кубе, была связана именно с его группой. После проверки обстоятельств операции 29 октября 1943 года Елена Мазаник (вместе с Марией Осиповой и Надеждой Троян) получила звание Героя Советского Союза".


З вышэйпрыведзенай цытаты напрошваецца пытанне: ці мог маёр Казанцаў у дасланай справаздачы на імя намесніка народнага камісара абароны СССР Льва Мехліса, які, ў сваю чаргу, дакладаў пра спецаперацыю самому таварышу Сталіну,  пісаць  аб непацверджаных фактах і проста хлусіць?  Вядома, што не. Бо цудоўна ведаў, што яго чакае ў выпадку выяўлення такой хлусні.


Увогуле, у плане падачы гісторыі Другой сусветнай вайны на свой лад  савецкая прапаганда скарыстала лепшыя метады доктара Паўля Ёзэфа Гебельса. І ў гэтым сэнсе ўсё, што ў савецкай гісторыяграфіі звязана з асобаю Вільгельма Кубэ, з'яўляецца адным з  ўзораў такой прапаганды.


На фоне тых павышаных мер бяспекі, што былі прадпрынятыя Гестапа і СД пасля выбуху ў сталоўцы СД незадоўга да смерці Кубэ, поспех спецаперацыі партызан па ліквідацыі самога Кубэ выглядае проста нейкай фантастыкай. Асабліва калі ўвязаць гэты факт з далейшым лёсам, які напаткаў Вільгельма Янэцке -- сябра і памочніка Вільгельма Кубэ.

Як вядома, ускосныя ўдзельнікі спецаперацыі па ліквідацыі В.Кубэ, жанчыны А.Мазанік і М.Осіпава бесперашкодна вылецелі з партызанскага аэрадрома пад Менскам у Маскву. Потым да іх далучылася і Н.Траян, якая таксама несла ў сваёй сумачцы "міну  для гаўляйтэра".  


Падпольшчыцу Надзею Траян з мінай  не схапілі ні ў Менску, ні ў яго ваколіцах. Яе "міна для гаўляйтэра" так і не спрацавала. Бо "гаўляйтэра"  Кубэ на той момант ужо забілі. Тым не менш Коба(таварыш Сталін), заслухаўшы ад Мехліса і Берыі ўсе справаздачы адносна выканання спецаперацыі па ліквідацыі Кубэ, распарадзіўся ўсім тром жанчынам даць залатыя зоркі герояў Савецкага Саюза.

Таварыш Сталін цудоўна ведаў, хто і як здзейсніў спецаперацыю па ліквідацыі Кубэ. Яму важны быў сам вынік і, асабліва, атрыманы палітычны эфект ад гэтага забойства. А эфект быў такі, што немецкія ўлады па загаду Гітлера на акупаваных тэрыторыях пачалі значна больш жорсткую палітыку ў адносінах да мясцовага насельніцтва, якое  падазравалася ў сувязях з партызанамі.


Гэтыя ды іншыя акалічнасці, звязаныя з забойствам Вільгельма Кубэ, уключна з далейшым лёсам яго памочніка Вільгельма Янэцке(аб гэтым крыху пазней), адназначна ўказваюць на тое, што савецкі разведчык, маёр Казанцаў у сваёй справаздачы на імя намесніка наркама абароны СССР Л.Мехліса проста не мог схлусіць.

Міну з гадзіннікавым механізмам, заведзеным на шэсць хвілінаў пасля апоўначы 22 верасня 1943г. падклаў у  спальным пакоі рэзідэнцыі Вільгельма Кубэ пад яго ложак габрэй з менскага гета Леў Ліберман, які ладзіў у рэзідэнцыі вадаправод, каналізацыю ды выконваў іншыя працы. Якім чынам і хто рэкамендаваў  Лібермана на працу ў рэзідэнцыю Генеральнага Камісара Беларусі --  цяпер можна толькі здагадвацца. Праўдападобна, што без Гестапа і асабіста фон Готберга тут не абышлося.


Алена Мазанік без дазволу ад  самога Кубэ, яго памочніка Янэцке і шэфа менскага гестапа фон Готберга аніяк не магла нават  адлучыцца з рэзідэнцыі Кубэ, дзе кругласутачна знаходзілася. А не тое што незаўважна сустракацца з савецкай падпольшчыцай  Марыяй Осіпавай, каб тая яе зноў перавербавала на карысць Саветаў і перадала міну для.

А потым яшчэ і пранесці гэтую міну праз тры паліцэйскія пасты непасрэдна на тэрыторыі рэзідэнцыі, правільна  завесці яе гадзіннікавы механізм, пранесці незаўважна міну  ў ахоўваемы спальны пакой Кубэ і падкласці яе пад матрац ложка Кубэ. Гэта выглядае як нейкі фантастычны сюжэт. Такое проста неверагодна.


У дзень забойства, прыкладна ў абедзены час, г.зн. за некалькі гадзінаў да будучага выбуху, Мазанік адпрасілася з рэзідэнцыі Вільгельма Кубэ, сімулюючы моцны зубны боль. І, о  цуда(!), у адсутнасць у рэзідэнцыі самога Кубэ, Мазанік бесперашкодна атрымала дазвол!  Такое магчыма ўявіць толькі пры садзеянні вельмі высокай асобы з ліку кіраўніцтва менскага гестапа.


Дзіўна і сымбалічна, але, мабыць, толькі Вільгельм Кубэ з ліку кіраўнікоў такога рангу Трэцяга рэйха мог прыняць на працу ў сваю рэзідэнцыю ў якасці чорнарабочага габрэя. Яшчэ раз падкрэслю -- габрэя! Ці, інакш кажучы, прадстаўніка той нацыі, якая паводле праводзімай кіраўнікамі Трэцяга рэйха палітыкі падлягала татальнаму вынішчэнню.



Пра гэтую  "слабасць"  Вільгельма Кубэ цудоўна ведаў шэф менскага гестапа Курт фон Готберг. І скарыстаў яе ў сваіх мэтах. Я не магу цалкам сцвярджаць, што фон Готберг з'яўляўся галоўным замоўцам забойства Вільгельма Кубэ. Але тое, што фон Готберг усяляк  шукаў шляхі, як  пазбавіцца ад Кубэ, у тым ліку праз арганізацыю спецаперацыі па яго забойству з удзелам  савецкіх партызан -- тут не можа быць ніякага сумневу.



Лёс Вільгельма Янэцке.



Тэракт у Менску з забойствам Генеральнага Камісара Беларусі Вільгельма Кубэ даволі моцна ўзрушыў і раззлаваў Гітлера. Правадыр(фюрэр) Трэцяга рэйха Адольф Алаізавіч Шыкльгрубэр(Гітлер) дзесьці ўнутрана адчуў сваю безабароннасць.  Бо страціў  чалавека, якому быў абавязаны. Таго чалавека, такога своеасаблівага хрысціянскага анёла-ахоўніка, якому фюрэр быў абавязаны сваёй свабодай і, магчыма, нават жыццём у сувязі з падзеямі часоў Першай сусветнай вайны.


Менскае гестапа і паліцыя СД хутка, аператыўна і вельмі жорстка расследавала тэракт з забойствам Вільгельма Кубэ. Мабыць, фон Готберг, які заняў пасаду Генеральнага Камісара Беларусі замест Вільгельма Кубэ, адчуваў, што ў выпадку прамаруджвання сляды забойства могуць прывесці і да яго самога. Таму ў тую ж ноч у Менскім гета быў забіты непасрэдны выканаўца тэракту  Леў Ліберман.


Падчас  расследавання тэракту па ўказанню фон Готберга  пад раздачу  патрапіў і памочнік Вільгельма Кубэ па лініі Трэцяга рэйха маёр Вільгельм Янэцке.  Яго пазбавілі ўсіх вайсковых званняў і тытулаў.  І  ў якасці шэраговага салдата Вермахта адправілі на фронт.


Узнікае лагічнае пытанне: чаму гэтак жорстка абышліся з бліжэйшым сябрам і памочнікам Вільгельма Кубэ Вільгельмам Янэцке?  Можа за тое, што нешта ведаў пра падрыхтоўку спецаперацыі Гестапа і вярбоўку  савецкіх партызанаў  для арганізацыі забойства свайго  сябра, цёзкі і, адначасова, начальніка?


На фронце В.Янэцке дамогся вяртання звання маёра. 11 мая 1945г. маёр Вермахта Янэцке быў узяты ў палон падраздзяленнямі савецкай Чырвонай арміі у раёне горада Брандэнбург. Потым яго чакаў савецкі лагер для ваеннапалонных, суд у Бабруйску і вырак -- 25 гадоў турмы.


Пакаранне Янэцке адбываў у Іванаўскай турме, дзе захварэў на туберкулёз(сухоты). У канцы мая 1953г. па амністыі Лаўрэнція Берыі для ўсіх нямецкіх ваеннапалонных цяжка хворы на сухоты Вільгельм Янэцке быў вызвалены з савецкай турмы.   Ён яшчэ паспеў вярнуцца да сябе на радзіму ў Германію, дзе хутка памёр.


Некаторыя  ўласныя высновы.


Вільгельм Кубэ -- вельмі знакавая і далёка не шэраговая фігура ў беларускай гісторыі. Дый у нямецкай гісторыі таксама. Вільгельм Кубэ вельмі знакавая фігура і для дзяржавы Ізраіль, бо дзякуючы менавіта такім дзеячам Трэцяга рэйха і ўдалося ўратаваць габрэйскі народ ад поўнага вынішчэння.


Вільгельму Кубэ давялося жыць і дзейнічаць у вельмі складаны, трагічны і надзвычай неадназначны  перыяд сусветнай гісторыі, які закрануў две сусветныя вайны.


Бясспрэчна адно: палітычная і грамадска-культурніцкая дзейнасць Вільгельма Кубэ на пасадзе кіраўніка грамадзянскай акупацыйнай нямецкай адміністрацыі Беларусі яшчэ патрабуе свайго глыбокага і ўсебаковага асэнсавання.


На жаль, прынамсі мне і майму пакаленню ўжо, мабыць, не давядзецца пажыць у той Беларусі, у якой трагічныя гістарычныя постаці Вільгельма Кубэ, Вацлава Іваноўскага ды іншых асобаў  зоймуць сваё пачэснае месца.

 
Я не маю намеру паглыбляцца ў далейшыя развагі на тэму аб той гістарычнай ролі, якую   адыграў Вільгельм Кубэ, а таксама яго палечнікі з ліку беларусаў, у першую чаргу Вацлаў Іваноўскі, ў справе захавання беларусаў як нацыі.


Той Нацыі, якая насуперак усяму  здолела ў 1991-м годзе -- годзе, які завяршыў перыяд  чарговага паўраспаду Расійскай імперыі(імперыя да 1991-га існавала пад абрэвіятурай "СССР") стварыць сваю незалежную дзяржаву.


І хай беларуская незалежнасць пакуль што ўмоўная, нават без уласнай мяжы з метраполіяй, без уласнай пануючай роднай мовы і ўласных гістарычных нацыянальных сімвалаў -- гэта якая-ніякая, але ж незалежнасць.


Зараз павольна ідзе працэс фармавання палітычнай нацыі беларусаў. У будучыні, ужо пасля смерці А.Лукашэнкі, да пераважнай большасці беларусаў  павінна вярнуцца нацыянальная годнасць.

І тады гэты працэс фармавання палітычнай беларускай нацыі набудзе незваротны характар.


А з вяртаннем нацыянальнай годнасці вернецца і  родная мова, якая запануе паўсюль на Беларусі. А нацыянальныя гістарычныя сімвалы беларусы ўжо гатовыя вярнуць адразу пасля сыходу з улады Лукашэнкі. І ў  гэтым сэнсе ўсім нам, беларусам, а таксама ўсім жыхарам -- грамадзянам Беларусі іншых нацыянальнасцяў, трэба заставацца аптымістамі.


Бо толькі аптымісты дасягаюць пастаўленай мэты. Бо менавіта мова і нацыянальныя сімвалы ў сённяшнім свеце з'яўляюцца асноўнымі паказчыкамі існавання нацыі і нацыянальнай дзяржавы.

23.06.18 5:07

Павел Знавец