“Я хачу гэта ўбачыць” пра “Мяжу пад Заслаўем” 06.10.2015

Чарговы выпуск папулярнай беларускай праграмы “Я хачу гэта ўбачыць” прысвечаны гісторыі Ракава і міжваеннай польска-савецкай мяжы ля Заслаўя.
Мне давялося быць адным з экспертаў перадачы, якая была паказана на каналах “Беларусь 2” і “Беларусь 24”. Цікавасць да гісторыі былой “рыжскай мяжы” узрастае як у замежных турыстаў, так і ў саміх беларусаў.
Важную ролю ў гэтым адыгрывае і мая новая кніга “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.”.
Глядзім перадачу канала “Беларусь 2”.


Заслаўе. Свята матчынай мовы 07.09.2014 6

Усе мы ведаем пра праблемы, якія існуюць з беларускай мовай і культурай. Русіфікацыя, з пачатку царская, а пазней савецкая, зрабілі сваю справу. Як казаў Мураўёў-вешальнік “руская школа зробіць больш за рускі штык”. З сярэдзіны 1990-х у Беларусі назіраецца зварот да савецкіх сімвалаў, традыцый, культурных асноў.
Але не гледзячы на ўсе гэтыя негатыўныя моманты працэс фарміравання нацыянальнай свядомасці беларускага грамадства ідзе.
Да Дня пісьментва зрабілі дарогі
Новы/стары Дом культуры
Людзі прагнуць ведаць гісторыю ВКЛ, БНР, Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд (1921-1939 гг.). Яны пачынаюць разумець, што “беларускае” – гэта “свае”.
На Савецкай вуліцы...Князь Ізяслаў
Плакат са Скарынай, які падпалілі вандалы
Таму кожны момант увагі да нацыянальнага з боку дзяржавы заслугоўвае, як мінімум павагі.
Першы блок-пост. За чыгуначным пераездам
Стары помнік у новым выкананні
Чарга на ўваход у новы гарадскі парк у Заслаўі
Адным з прыкладаў гэтага з’яўляецца Дзень беларускага пісьментва, які праходзіў у старажытным Заслаўі 6-7 верасня 2014 г.
У гарадскім парку
Для горада гэта была яшчэ і добрая магчымасць змяніць свой знешні выгляд. Як атрымалася, можна ўбачыць на здымках, зробленых у самым цэнтры святочных мерапрыемстваў.  
Дзіцячыя малюнкі
Вось такі "Шынок"
Горад упрыгожылі штучным возерам. Раней там былі балоты
Горад змяніўся. На маю ўласную думку, у лепшы бок. Спадзяюся, што спадарожнік Мінска, старажытнае Заслаўе захавае свой аўтэнтычны старажытны выгляд і далей будзе адным з найбольш цікавых месц Міншчыны.
Мастак за працай
Мінулае і сучаснасць
Вось такі "Бабулін куфэрак"
Беларускія сыры
Новая старая Рынкавая плошча
Помнік Ізяславу яшчэ да адкрыцця
Кнігі, газеты...
Шлях да Кальвінскага збору. Вуліца Замкавая
"Белкніга"
Над парэшткамі старажытнай сцяны зрабілі купал

Адпачынак па-беларуску 27.08.2013 16

Заслаўе і яго наваколлі - проста шыкоўнае месца для адпачынку. Тут усё прасякнута гісторыяй. І свецкая і царкоўная архітэктура. Нават тыя нашы суграмадзяне, якім “да фіялетавай зоркі” гісторыя і культура Беларусі, усё роўна імкнуцца ў Заслаўе, каб адпачыць на тутэйшых маляўнічых азёрах.
Не дзіўна, што вакол гэтых вадаёмаў сёння знаходзіцца вялікая колькасць катэджных пасёлкаў. Людзі выбіраюць гэтае месца не толькі з-за маляўнічай прыроды, але і з-за зручнай інфраструктуры. Усё такі, да Мінска рукой падаць.
Зрэшты, і мінчане, у якіх у гэтых краях няма ні катэджа ні дачы, летам менавіта тут праводзіць вольны час. І ўсё б нічога (азёры вялікія, месца ўсім хопіць), але наступствы гэтага адпачынку ў выглядзе шматлікага смецця ператвараюць цудоўныя месцы ў падабенства звалкі бытавых адходаў.
Смецце ля возера
Прычым маштаб бедства каласальны. Пластыкавыя бутэлькі, аднаразовы посуд, запэцканыя сурвэткі бачныя паўсюдна.
Прайшло лета, і зараз увесь гэты друз ператварыўся ў маўклівы помнік бескультур’я і бязладнасці беларусаў. Думаю, што адзіным спосабам дагрукацца да “свядомасці” нашых суграмадзян ў гэтым пытанні, з’яўляецца строгая сістэма штрафаў і іншых санкцый. Вось дзе сапраўды патрэбна цвёрдая рука.
Вось такую прыгажосць можна ўбачыць ля Заслаўя
Калі да людзей не даходзяць словы, напісаныя на плакатах і сказаныя ў сацыяльных роліках па тэлебачанні, то значыць з імі трэба размаўляць па-іншаму.
Саўковую ментальнасць, якая праяўляецца ў нядбайным стаўленні да прыроды і месцах адпачынку пара выкараняць. І чым раней гэта адбудзецца, тым лепш.

Страницы: 1
Читать другие новости

Игорь Мельников