“Мова нанова” пра “Мяжу ля Заслаўя 1921-1941 гг.” 23.11.2015 17

Разам з арганізатарамі папулярных урсаў беларускай мовы зрабілі перадчу, прысвечаную, у тым ліку,  і маёй новай кніге “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.”, якая распавядае пра малавядомыя факты гісторыі польска-савецкага памежжа ў міжваеннае дваццацігоддзе.
Глядзім перадачу і чытаем кнігу.


У Віцебску ўспомнілі беларускіх герояў верасня 1939 года 31.03.2014 6

Нажаль, доўгі час у Беларусі пра гэтых герояў Другой Сусветнай вайны было не прынята ўспамінаць. Між тым, нашыя суайчыннікі, жыхары заходнебеларускіх ваяводстваў ІІ Рэчы Паспалітай з 1 верасня 1939 года змагаліся з нацыстамі ў шыхтах Войска Польскага, а іх мужнасць адзначалі як таварышы па зброі палякі, так і ворагі – немцы.
Колькі хваль мабілізацыі адбывалася на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1939 годзе? У якіх дывізіях Войска Польскага служылі беларусы? Якую ролю згуляла бітва пад Млавай і хто абараняў Брэсцкую крэпасць у верасні 1939 года? Пра гэта і шматлікае іншае ішла гутарка на публічнай лекцыі з цыкла “Urbi et Orbi”, арганізаванай Лятучым ўніверсітэтам і кансорцыюмам “ЕўраБеларусь” у Віцебску.
Дадзены фармат дазваляе навукоўцу не толькі прэзентаваць свае даследаванне, але і адразу пачуць рэакцыю аўдыторыі і адказаць на пытанні, якія ўзніклі ў слухачоў.

Падчас расповяду пра Бітву пад Млавай
Калі на захадзе Беларусі на ўзроўні сямейных паданняў яшчэ захоўваецца памяць пра беларускіх жаўнераў Войска Польскага, то на ўсходзе нашай краіны пра гэта ведаюць у асноўным гісторыкі ды краязнаўцы. Пры гэтым у Беларусі, нажаль, усё яшчэ існуе савецкі стэрэатып пра тое, што гэты гістарычны сюжэт звязаны толькі з гісторыяй Польшчы і не мае сувязі з нашай краінай.
Аднак самі лёсы беларусаў, якія ў польскіх мундзірах сустрэлі пачатак Другой Сусветнай абвяргаюць дадзены тэзіс. Гэтыя людзі не былі палякамі. Яны проста гераічна змагаліся з  нацыстамі і абаранялі краіну, грамадзянамі якой былі. Так было і пад Млавай, дзе байцы 20-й “беларускай” дывізіі Войска Польскага стрымалі наступленне немцаў і не далі тым адразу прарвацца да Варшавы, і ў Брэсце, дзе мясцовыя рэзервісты да канца абаранялі старую цытадэль, і ў Кобрыне, дзе спехам сфарміраваная рэзервовая дывізія пяхоты дала адпор “генію танкавых атак” Хайнцу Гудэрыяну, знішчаючы не толькі жывую сілу праціўніка, але і яго браніраваныя машыны.
У Польшчы пра гераізм беларускіх жаўнераў памятаюць. Там выдаюцца кнігі, ладзяцца вайскова-гістарычныя імпрэзы. А ў нас? У Беларусі, нажаль, гэтая старонка гісторыі была незаслужана забыта.
Падчас лекцыі
Падчас дыскусіі. Здымак Зміцера Восіпава
Але сёння сітуацыя змяняецца. І яскравым прыкладам гэтага з’яўляецца лекцыя “На разломе цывілізацыі. Беларусы ў Войску Польскім у верасні 1939 года”. Слухачы, якія наведалі дадзенае мерапрыемства, даведаліся не толькі пра вайсковыя аспекты гэтага гістарычнага сюжэта, але і ўслыхалі аповяд пра лёс звычайных жыхароў Заходняй Беларусі, якія ў верасні 1939 года ўдзельнічалі ў абарончай вайне, якую вяла Польшча супраць нацысцкай Германіі.
Здымак беларускіх жаўнераў Войска Польскага з Гродна, 1936 год
Акрамя гэтага, увазе віцеблян былі прадстаўлены ўнікальныя архіўныя фотаздымкі эпохі.
Помнік жаўнерам Войска Польскага ў Брэсцкай крэпасці
Пасля лекцыі адбылася цікавая і змястоўная дыскусія падчас якой удалося абмеркаваць не толькі розныя аспекты гісторыі Вераснёўскай кампаніі 1939 года і ўдзелу ў ёй беларусаў, а таксама ўвогуле жыццё нашых суайчыннікаў у міжваеннае двадцацігоддзе ў заходнебеларускіх ваяводствах ІІ Рэчы Паспалітай.

Падзеі 17 верасня 1939 г. у праграме "Два на Два" на Белсаце. 15.10.2012 4


У чарговым выданні праграмы "Два на два" на тэлеканале "Белсат" абмяркоўваецца трагічная і той жа момант вельмі важная для беларускай гісторыі дата, а менавіта 17 верасня 1939 г.
Глядзім перадачу разам:

Нет доступных к воспроизведению файлов
Страницы: 1
Читать другие новости

Игорь Мельников