Сустрэча з польскім міністрам Вашчыкоўскім 23.03.2016 3

Падчас візіта Міністра замежных спраў Польшчы ў Беларусь адным з пунктаў праграмы яго знаходжання ў беларускай сталіцы быў урачысты прыём, у якім, у тым ліку, удзельнічалі члены Групы вайскова-гістарычнай рэканструкцыі “Беларусы ў Войску Польскім”.
Падчас сустрэчы са спадаром министрам беларускі гісторык Ігар Мельнікаў прэзентаваў яму сваю другую кнігу “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.”. Акрамя гэтага рэканструктары пазнаёміліся і з новым амбасадарам Польшчы ў Беларусі спадаром Конрадам Паўлікам.
Рэканструктары ГВГР "Беларусы ў Войску Польскім з новым амбасадарам Польшчы ў Беларусі спадаром К.Паўлікам

Беларусі гісторык Ігар Мельнікаў падчас размовы з Міністрам замежных спраў Польшчы спадаром Вітальдам Вашчыкоўскім
Увазе гасцей сустрэчы рэканструктары прадставілі мундзіры пяхотніка Войска Польскага ўзору 1936 года, марака Рачной флатыліі ВМФ Другой Рэчы Паспалітай з Пінску, пяхотніка Першай польскай дывізіі імя Т.Касцюшкі і байца Арміі Краёвай.  


Страницы: 1
Читать другие новости

Игорь Мельников