“Мова нанова” пра “Мяжу ля Заслаўя 1921-1941 гг.” 23.11.2015 17

Разам з арганізатарамі папулярных урсаў беларускай мовы зрабілі перадчу, прысвечаную, у тым ліку,  і маёй новай кніге “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.”, якая распавядае пра малавядомыя факты гісторыі польска-савецкага памежжа ў міжваеннае дваццацігоддзе.
Глядзім перадачу і чытаем кнігу.


“Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.” на “Мова нанова” 13.10.2015 1

Прадставіў сваю новую кнігу на папулярных курсах беларускай мовы з Мінску.
Увогуле “Мова нанова” – гэта цудоўнае свята беларускай культуры, гісторыі і, безумоўна, матчынай мовы. Тут і заняткі і цікавыя людзі і выдатная беларуская музыка.
Асабліва варта адзначыць, што на курсы прыходзяць прадстаўнікі розных узроставых груп.
Вось тут была мяжа...
Вельмі важна, што значную групу слухачоў складае моладзь.
Заняткі 12 кастрычніка былі прысвечаны тэме “Заходняя Беларусь”. У іх рамках я прэзентаваў сваю другую кнігу “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.”, прысвечаную гісторыі савецка-польскага памежжа пад Мінскам у міжваеннае дваццацігоддзе.
19 кастрычніка 2015 года прадстаўлю гэтае выданне на курсах “Мова нанова” у Берасці, а 23 кастрычніка – у Бабруйску. У сваю чаргу, 17 кастрычніка 2015 года чакаю Вас сябры на прэзентацыі “Мяжы ля Заслаўя 1921-1941 гг.” у Маладзечна (16-00, вул. Чыстая, 26, “Гасцёўня”).


Страницы: 1
Читать другие новости

Игорь Мельников