АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У канцы верасня запусцяць цягнік, які злучыць чатыры сталіцы. Сярод іх – Менск

28 верасня запусцяць цягнік Кіеў – Менск – Вільня – Рыга.

Пра гэта сёння паведаміла кіраўнік Міністэрства інфраструктуры Украіны Уладзімір Амелян.

У красавіку намеснік міністра інфраструктуры Украіны Юрый Лаўранюк заявіў, што кошт квітка ў купэйным вагоне з Кіева ў Рыгу складзе каля 1855 грыўняў (59 еўраў), працягласць падарожжа складзе 15 гадзінаў з улікам праходжання межаў. Цягнік будзе адпраўляцца з Кіева каля 15:00 і прыбываць у Рыгу каля 06:00 на наступны дзень.

Па стане на пачатак красавіка Украінская чыгунка закупіла для гэтага цягніка 28 новых пасажырскіх вагонаў.


19:46 17/07/2018


Загрузка...
Загрузка...