АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Кіраўнік Вайсковай акадэміі расказаў пра IT-роту

40 спецыялістаў-айцішнікаў гэтай восенню папоўняць шэрагі Узброеных Сіл. Наступнай вясной — яшчэ 20. Тэрміновую службу яны будуць праходзіць у роце інфармацыйных тэхналогій, якая ствараецца на базе Вайсковай акадэміі.

 


Начальнік Вайсковай Акадэміі генерал-маёр Віктар Лісоўскі распавядае пра тэндэнцыі: у войска маладыя людзі, якія маюць вышэйшую тэхнічнае адукацыю па IT-спецыяльнасці ідуць вельмі неахвотна:

 

— Каб яны не хаваліся ад прадстаўнікоў вайсковых структур, не ігнаравалі выкананне свайго канстытуцыйнага абавязку, каб хлопцы падчас службы развівалі свае прафесійныя навыкі: прыносілі, з аднаго боку, карысць сістэме вайсковай бяспекі, а з іншага — не гублялі сваю высокааплатную кваліфікацыю, і прынялі рашэнне пра стварэнне такой IT-роты.

 

Лісоўскі расказаў, што сярод заказчыкаў будзе не толькі Міністэрства абароны, але і арганізацыі Дзяржаўнага вайсковага прамысловага комплексу.

— Формаў супрацоўніцтва будзе некалькі, — тлумачыць Віктар Лісоўскі. — У першую чаргу, прызыўнікі, вядома, стануць выконваць задачы ў інтарэсах акадэміі і Узброеных Сіл. Але калі прызваны на тэрміновую службу спецыяліст кампаніі-рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій вядзе складаны міжнародны праект, калі кантракт складзены на вялікую суму, то перашкод чыніць ніхто не будзе. Нават калі праца мяркуецца ноччу з краінай, якая знаходзіцца абсалютна ў іншым часавым поясе. Усё гэта, зрэшты, будзем вырашаць дыферэнцыравана, у індывідуальным парадку, піша Наша ніва.

 

 

18:29 17/07/2018


Загрузка...
Загрузка...