АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У Маскве ФСБ затрымала генерала Аляксандра Дрыманава

У Маскве ФСБ затрымала генерала Аляксандра Дрыманава. Ён кіраваў маскоўскім упраўленнем Следчага камітэта і нядаўна падаў рапарт аб адстаўцы.

 Як паведамляе ria.ru, генерал праходзіць у якасці падазраванага па крымінальнай справе. Найхутчэй гаворка ідзе пра справу крымінальнага аўтарытэта Шакро Маладога (Захарыя Калашова). У ёй фігуруюць як мінімум два эпізоды атрымання хабару. Нібыта, за грошы быў вызвалены з СІЗА блізкі да Шакро Маладога Андрэй Качуйкаў, яму змякчылі абвінавачванне. На дадзены момант Дрыманаў знаходзіцца ў Лефортава.

 

З сайта маскоўскага ўпраўлення Следчага камітэта аператыўна прыбралі біяграфію Аляксандра Дрыманава. Цікава, што ён планаваў атрымаць статус адваката і рыхтаваўся да экзаменаў.

 

 

16:40 17/07/2018


Загрузка...
Загрузка...