АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У Маладзечанскім раёне патанула школьніца

Надзвычайнае здарэнне адбылося 15 ліпеня. Прыкладна ў 15.00 выратавальнікам паступіла паведамленне, што ў сажалцы каля вёскі Путнікі тонуць дзве дзяўчынкі.

 Крыкі аб дапамозе пачулі відавочцы, адну з дзяўчынак, 2004 года нараджэння, яны выратавалі. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі даставіла пацярпелую ў Маладзечанскую ЦРБ.

Другая дзяўчынка, 2006 года нараджэння, загінула. Яе знайшлі за тры метры аб берага. Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў фельчарам хуткай медыцынскай дапамогі была канстатавана смерць дзяўчынкі», — праінфармавалі ў МНС. Абедзве школьніцы купаліся без суправаджэння дарослых.

euroradio.fm

14:43 16/07/2018


Загрузка...
Загрузка...