АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Пракурор запатрабаваў для журналіста Галко тры гады пазбаўлення волі

Дзяржабвінаваўца запатрабаў для журналіста Дзмітрыя Галко, які абвінавачваецца ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, 3 гады пазбаўлення волі.



— Прашу ўлічыць станоўчыя характарыстыкі Галко і ўлічыць, што ён не стаіць на уліках. У сувязі з гэтым прашу суд прызнаць Галко вінаватым у здзяйсненні злачынства па артыкуле 364 і прысудзіць да трох гадоў пазбаўлення волі, — зачытала дзяржабвінаваўца.

Адвакат Галко падчас судовага паседжання зачытала некалькі характарыстык ад былых працадаўцаў падсуднага: некалькіх газет і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

- У характарыстыцы з «Эканамічнай газеты» гаворыцца, што да выканання сваіх службовых абавязкаў ставіцца адказна, дысцыплінаваны, ніякіх дыскусій, акрамя газетнай тэматыкі, не вёў. Характарыстыка з «Новага часу»: у газеце ён працаваў з 2009 па 2013 год, займаўся тэмай, звязанай з грамадзянскімі актывістамі, украінскай тэматыкай, трапіў ва Украіне ў палон, - зачытала адвакат.

Дзяржабвінаваўца зачытала дадзеныя следства. Згодна з імі, падсудны паказаў, што супраціўлення не аказваў, удары міліцыянтам не наносіў.

— Але з паказанняў сведкі Чыркова стала вядома, што Галко адчыніў дзверы ў стане алкагольнага ап'янення, а калі Чыркоў паказаў сваё пасведчанне, каб прайсці ў кватэру, Галко стаў хапаць яго за службовае абмундзіраванне, і абодва апынуліся на падлозе ў кватэры. Галко лаяўся нецэнзурна, выштурхваў Чыркова з пакоя. Абвінавачаны нанёс Чыркову ўдар па руцэ, калі той спрабаваў выклікаць па тэлефоне падмацаванне. Пасля гэтага ў пакой увайшоў сын Галко Ян і стаў наносіць удары Чыркову. Чыркоў зваліўся на падлогу і Галко ударыў яго яшчэ некалькі разоў. Чыркоў таксама бачыў, як Галко парваў куртку Казаноўскаму — той знаходзіўся ў цывільным адзенні, — зачытала дзяржабвінаваўца, піша НН.


12:39 16/07/2018


Загрузка...
Загрузка...